Паляўнічы комплекс
Лепельскі лясгас прапануе для адпачынку паляўнічы комплекс «Кардон Доўгае». Размешчаны ў ціхім ўтульным кутку Лепельскага раёна ў в. Слабодка ў 15 км. ад г. Лепель, геаграфічныя каардынаты: шырата 54°57′21″N (54.955924), даўгата 28°31′31″E (28.525301).
Да паслуг наведвальнікаў прадстаўляем 3 камфартабельныя паляўнічыя хаткі, размешчаныя ў хваёвым бары на маляўнічым беразе возера Доўгае, дзе можна выдатна правесці адпачынак і выходныя дні.
Ва ўтульнай двухпавярховай хатке, можа спыніцца невялікая кампанія да 12 чалавек. У якім маецца гасцёўня з камінам, вялікая прасторная кухня, 2 санвузлы і душавыя, балкон з дзіўным краявідам на водную роўнядзь. А таксама для сямейнага адпачынку мы рады прапанаваць вам аднапавярховы домік з усімі выгодамі (кухня, санвузел, душавая, гасцёўня, тэлевізар, WI-FI).
На тэрыторыі паляўнічага комплексу размешчана дзіцячая пляцоўка, руская лазня у якой можа змясціцца да 10 чалавек, альтанка на 40 чалавек для правядзення карпаратыўных сустрэч, банкетаў і іншых урачыстасцяў. А таксама ёсць 3 альтанкі абсталяваных святлом, барбекю і мангалам для падрыхтоўкі шашлыкоў на 6-15 чалавек.
Кругласутачная ахова паляўнічага комплексу і ахоўная стаянка для аўтамабіляў.
Для больш дзіўнага адпачынку прадстаўляем дадатковыя магчымасці:
- пракат лодкі,
- катамарана,
- ровараў,
- паслугі гіда па ваколіцам Лепельскага раёна.
На возеры, размешчаным на тэрыторыі комплексу выдатная рыбалка. Возера Доўгае багата рознымі відамі рыб (сом, шчупак, лешч, таўсталобік, белы амур і многія іншыя). Аматарам рыбнай лоўлі прадастаўляюцца плаўсродкі. Для прыхільнікаў ціхага палявання маецца магчымасць збору грыбоў і ягад.
У нас вы знойдзеце ўсё неабходнае для незабыўнага адпачынку.
Усю неабходную інфармацыю і браніравання хаткі вы можаце знайсці па наступных кантактах:
Тел. (МТС) 8 (029) 295-44-54 Таццяна (Адміністратар)
Тел. 8 (02132) 6-83-93; Тел./факс 8 (02132) 6-91-55 Прыёмная
Увага! Знаходжанне на тэрыторыі з хатнімі жывёламі не прадугледжана!
Увага! Час засялення пасля 12.00, высяленне да 11.00!