Лепельскі лясгас

АСАБЛІВА АХОЎНЫЯ ПРЫРОДНЫЯ ТЭРЫТОРЫІ І АБ'ЕКТЫ

У снежні 1963 года пастановай Дзяржаўнага камітэта па ахове прыроды пры Савеце Міністраў БССР аб'яўлены помнікам прыроды рэспубліканскага значэння «Цар-дуб» ў в. Тадуліна Лепельскага сельсавета, перададзены пад ахову Валосавіцкаму лясніцтву.

У 1990 годзе на тэрыторыі Слабадскога лясніцтва утвораны гідралагічным-журавінавы заказнік «Клецішча» плошчай 200 га.

У 1992 годзе рашэннем Чашніцкага райвыканкама вызначаны геалагічны помнік прыроды мясцовага значэння - валун «Змеяў камень» паблізу в. Гогалеўка на тэрыторыі Кашчынскаго лясніцтва.

У 1999 годзе ўтвораны два біялагічных заказніка мясцовага значэння на тэрыторыі Старасельскага лясніцтва: «Ліпнікі" плошчай 1,7 га і «Зялёнае Лядо» плошчай 98,8 га.

У 2004 годзе на тэрыторыі Стайскага лясніцтва утвораны ландшафтны заказнік «Пышногоры» плошчай 708 гектараў.

Друкаваць