Лепельскі лясгас

У 1949 годзе было створана Свядское лясніцтва, ляснічым быў прызначаны Вячэрскі В.М.

Загадам па Віцебскім абласным кіраванні лясной гаспадаркі №181 ад 1949/12/29 г. «за дасягненне высокіх паказчыкаў у выкананні вытворчых заданняў, прымяненне Стаханаўскай метадаў працы і актыўны ўдзел у сацыялістычным спаборніцтве» Ганаровай граматай Міністэрства лясной гаспадаркі СССР былі ўзнагароджаны:

  1. Гардзееў Канстанцін Іванавіч - ляснічы Зацякляскага лясніцтва.
  2. Прывада Пётр Сямёнавіч - ляснік Зацякляскага лясніцтва.
  3. Балотнік Марыя Дзмітрыеўна - штатная рабочая Зацякляскага лясніцтва.
  4. Мацкевіч Вера Дзмітрыеўна - штатная рабочая Зацякляскага лясніцтва.
  5. Крыцкі Дзяніс Фядотавіч - штатны працоўны Свядскага лясніцтва.
  6. Пшэнка Мікіта Піліпавіч - ляснік Свядскага лясніцтва.
  7. Максімавіч Якаў Іванавіч - аб'ездчык Чашніцкага лясніцтва.
  8. Халімоненка Нестар Мацвеевіч - ляснік Каменскага лясніцтва.

З ліку ўзнагароджаных 19 чалавек па Віцебскай вобласці 8 былі з Лепельскага лясгаса, гэта сведчыць аб тым, што лясгас быў адным з лепшых у Віцебскім абласным упраўленні лясной гаспадаркі.

У 1957 году да лясгасу былі далучаны яшчэ 4 лясніцтва:

  1. Весніцкае, плошчай 11 754 га;
  2. Вялікадолецкае - 5 789 га;
  3. Плінскае - 5 397 га;
  4. Ушацкае - 9 803 га.

Друкаваць